Пошук

22.04.2026 10:06   Паводле: pinskdiocese.by / Catholic.by

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) абвяшчае набор навучэнцаў на 2026/2027 навучальны год. Уступныя экзамены пройдуць у жніўні і ў верасні.

Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.

Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю двойчы ў месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і пасілкамі.

Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.

Каб стаць навучэнцам Катэхетычнага каледжа, неабходна:

1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:

  • Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
    Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
    • арганізатар літургіі;
    • арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
    • супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
  • Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.
  • Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю. 

2. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.


Набор вядзецца да заканчэння месцаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

  • 29 жніўня ў 11.00;
  • 5 верасня ў 11.00.

Адрас каледжа:

вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы

Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:

e-mail: callegge@gmail.com

сайт: www.catcollege.by

Абноўлена 22.04.2026 11:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця