
27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Амбразевіча Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе. Беларусь змяняе форму сваёй прысутнасці ў горадзе-дзяржаве Ватыкан, ствараючы там пасольства. З гэтай нагоды ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі новапрызначанага пасла павіншаваў яе старшыня арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Ніжэй прыводзім тэкст віншавання.
Мінск, 27.03.2025
Юрый Георгіевіч Амбразевіч
Надзвычайны і Паўнамоцны
Пасол Рэспублікі Беларусь
пры Святым Пасадзе
Мінск — Ватыкан
Паважаны Юрый Георгіевіч!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка прыняў 27 сакавіка кадравае рашэнне аб прызначэнні Вас Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусі пры Апостальскай Сталіцы.
Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і сябе асабіста дазвольце павіншаваць Вас з новым прызначэннем.
Запэўніваем Вас аб нашай малітве перад Усемагутным Панам, каб новае заданне здзяйснялася Вамі на карысць народаў Беларусі і Ватыкана, а таксама міру і дабрабыту.
Перад святыняй Маці Божай Будслаўскай, Апякункі і Заступніцы Беларусі, узносім Вашы планы і добрыя намеры на пачатку новага прызначэння і жыццёвага этапа.
З павагай,
арцыбіскуп Юзаф Станеўскі,
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі,
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі