Пошук


Святы Адальбэрт Пражскі паходзіў з княскага роду і нарадзіўся каля 956 г. у Лібіцах (Сярэдняя Чэхія). Адукацыю атрымаў у Магдэбургу, пасля чаго быў прыбліжанай асобай тагачаснага біскупа Прагі Дзітмара. У 983 г. Адальбэрт сам становіцца біскупам. З-за радавых міжусобіцаў двойчы вымушаны быў пакідаць сваю біскупскую сталіцу. Прыбыўшы ў Рым, уступіў там разам са сваім родным братам у ордэн бенедыктынцаў. Пасля гэтага ён вёў місіянерскую працу на тэрыторыі Венгрыі, а затым у Польшчы.

Адтуль ён выехаў на місію ў прускія землі, дзе і загінуў ад рук варожых тубыльцаў 23 красавіка 997 г. Польскі кароль Баляслаў Храбры выкупіў яго цела і перавёз у Гнезна, якое дзякуючы гэтаму неўзабаве стала цэнтрам самастойнага біскупства. Там рэліквіі знаходзяцца і сёння. Ужо праз два гады Адальбэрт быў кананізаваны. Святы з’яўляецца адным з галоўных апекуноў Польшчы.

Успамін 23 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа