Пошук


Нарадзіўся каля 1040 г. (1030 ?) у Шчапанове, на тэрыторыі сучаснай Тарноўскай дыяцэзіі ў Польшчы. Вучыўся ў Парыжы, пасля чаго прыняў святарскае пасвячэнне. У 1072 г. стаў кракаўскім біскупам. У той час польскім каралём быў Баляслаў Смелы, з якім біскуп Станіслаў напачатку плённа супрацоўнічаў.


Аднак праз пэўны час з-за нейкіх невядомых прычынаў адносіны паміж манархам і біскупам пагоршыліся, у выніку чаго ў 1079 г. Станіслаў прыняў мучаніцкую смерць, а Баляслаў страціў карону і праз два гады памёр на выгнанні. Святы Станіслаў быў кананізаваны ў ХІІІ ст. і з’яўляецца адным з галоўных апекуноў Польшчы.

Успамін 11 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа