Пошук


Нарадзіўся 30 красавіка 1651 г. у Рэймсе (Францыя). У 1878 г. стаў святаром, а ўжо праз год заснаваў у родным горадзе бясплатную школу для хлопчыкаў з ніжэйшых сацыяльных слаёў. Праз нейкі час святы адмовіўся ад пасады каноніка, якая давала пэўны даход, раздаў сваю маёмасць бедным і заснаваў законную супольнасць Братоў Хрысціянскіх Школаў (т. зв. «школьныя браты»).

 Дзякуючы іх дзейнасці быў закладзены пачатак існавання базавай школы ў Францыі, заснаваныя нядзельныя школы для працуючай моладзі, рэальныя вучэльні і настаўніцкія семінарыі. У той час пачынанні святога лічыліся амаль рэвалюцыйнымі. Ён памёр 7 красавіка 1719 г., пакінуўшы пасля сябе шматлікія духоўныя і педагагічныя працы. У наш час заснаваная ім супольнасць з’яўляецца адной з найбольшых у свеце. Святы Жан Батыст лічыцца апекуном хрысціянскага навучання, настаўнікаў і выхавацеляў.

Успамін 7 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа