Пошук


Народжаная на мяжы ІІ і ІІІ стст. у сям’і рымскіх арыстакратаў, Цэцылія ў вельмі маладым узросце пажадала заручыцца з Хрыстом і склала шлюб чыстасці. Згодна з воляю бацькоў, яна была выдадзена замуж за паганіна Валяр’яна, якому ў першую шлюбную ноч прызналася, што сваю чыстасць ахвяравала Богу. Ёй удалося пераканаць Валяр’яна прыняць хрост, і яны пачалі разам клапаціцца пра пераследаваных хрысціянаў.


Неўзабаве Валер’яна і яго брата Тыбурцыя арыштавалі і пасля катавання адсеклі галовы. Цэцылію таксама схапілі і на працягу многіх дзён катавалі. Ёй тройчы спрабавалі адсекчы галаву, але Цэцылія памерла толькі праз тры дні ад атрыманых ранаў. Гэта здарылася 22 лістапада 230 г. Цела святой было знойдзена нятленным у катакомбах Калікста ў ІХ ст. і з пашанаю перанесена ў пабудаваны ў яе гонар касцёл за Тыбрам. Захавалася паданне пра тое, што Цэцылія праслаўляла Бога спевам і ігрою на музычных інструментах, а таму яна лічыцца апякункаю касцёльнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў.

Успамін 22 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа