Рымлянін Сільвэстр, які ў 284 г. прыняў святарскае пасвячэнне, быў выбраны Папам 31 студзеня 314 г. Яго пантыфікат прыпаў на час панавання цэзара Канстанціна, які ў 313 г. Міланскім эдыктам даў хрысціянам роўныя правы з прадстаўнікамі іншых рэлігій. Калі верыць паданню, Сільвэстр ачысціў Канстанціна ад праказы, навярнуў яго і ахрысціў. Удзячны імператар падараваў за гэта Папу Рым, Італію і нават увесь Захад: т. зв. «дар Канстанціна».
Папа Сільвэстр засяродзіў сваю ўвагу на барацьбе з распаўсюджанымі ў той час ерасямі, галоўнай з якіх было арыянства, і на Нікейскім Саборы ў 325 г. дактрына Арыя адносна Святой Тройцы была канчаткова адкінута Касцёлам. Сільвэстр памёр 31 снежня 335 г. У св. Сільвэстра просяць благаслаўлення на шчаслівы новы год. Ён таксама лічыцца апекуном добрага жніва і хатняй жывёлы.
Святы Сільвэстр І, Папа
Успамін 31 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання
Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .