Пошук


Паводле падання, паходзіў з Медыялану (Мілан, Італія) і быў афіцэрам імператарскай гвардыі. Калі цэзар Дыяклетыян, які жорстка пераследваў хрысціянаў, даведаўся пра тое, што адзін з яго лепшых воінаў верыць у Хрыста, то загадаў яго забіць. Себасцьяна прывязалі да дрэва і стралялі ў яго з лука да таго часу, пакуль усё цела не было скрозь здзіраўлена. Мяркуючы, што ён памёр, жаўнеры пайшлі, але хрысціянская ўдава Ірэна з Рыму ўзяла ледзь жывога Себасцьяна да сябе і вылечыла. Ачуняўшы, святы накіраваўся да Дыяклетыяна і проста ў твар абвінаваціў цэзара ў пераследзе нявінных людзей — вызнаўцаў Хрыста.


За гэта Себасцьяна да смерці забілі дубінамі на арэне цырка, а цела кінулі ў памыйную яму. Хрысціянка Люцына знайшла парэшткі мучаніка і пахавала іх на Апіевай дарозе. На месцы пахавання ў IV ст. была пабудавана базыліка ў гонар святога, якая сёння з’яўляецца адной з сямі пілiгрымкавых базылік Рыма. Святы Себасцьян — апякун паміраючых, жаўнераў і параненых.

Успамін 20 студзеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа