Пошук


Нарадзіўся каля 1350 г. у Валенсіі (Іспанія) і ў 17 гадоў уступіў у ордэн дамініканцаў. Стаўшы святаром, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Шырокую вядомасць прынеслі Вінцэнту бліскучыя пакаянныя казанні. З 1400 г. ён на працягу 10 гадоў ездзіў на асле па ўсёй Францыі, Ламбардыі і французскай Швейцарыі.

Ён нястомна прапаведваў і вёў вельмі аскетычны лад жыцця, хоць некаторыя яго погляды і выказванні былі не бясспрэчнымі. Памёр 5 красавіка 1419 г. падчас прапаведніцкага падарожжа ў Нармандыю і Брэтань. Святы Вінцэнт Фэрэр лічыцца апекуном страхароў і лясных работнікаў. Яго дапамогі просяць пры галаўным болю і ўсіх хваробах.

Успамін 5 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.