Пошук


Нарадзіўся каля 396 г. на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Напачатку Эфрэм узначальваў хрысціянскую супольнасць у сваім родным горадзе і лічыўся аўтарытэтным дарадчыкам. Пасля нападу персаў перабраўся ў Эдэсу, дзе хутка стаў прызнаным настаўнікам тэалогіі і дзе да яго таксама звярталіся па парады. Найбольшую славу Эфрэму прынеслі яго каментары да Святога Пісання, а таксама гімны, якія ён складаў.


Калі ў тых мясцінах здарыўся моцны голад, ён арганізаваў дапамогу і апекаваўся хворымі. Да канца жыцця Эфрэм жыў у сваёй манаскай кельі ў Эдэсе, дзе і памёр 9 чэрвеня 373 г. Яго лічылі святым ужо пры жыцці, а Папа Бэнэдыкт XV абвясціў святога Эфрэма Сірына доктарам Касцёла. Святы Эфрэм лічыцца адным з найбольшых паэтаў сірыйскага Касцёла, і яго называюць «Божаю арфай».

Успамін 9 чэрвеня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.