Пошук


Браты-блізняты Косма і Дам’ян жылі ў ІІІ ст. у Сірыі або ў Аравіі і былі хрысціянамі. Там яны мелі медыцынскую практыку і лячылі людзей бясплатна, імкнучыся пры гэтым навяртаць душы пацыентаў да Хрыста. З дзеянняў братоў-лекараў найбольш вядомай з’яўляецца аперацыя па замене ампутаванай нагі белага чалавека нагою памерлага маўра. Калі пры імператары Дыяклетыяне пачаўся жорсткі пераслед хрысціянаў, братоў-лекараў схапілі і пасля страшэнных катаванняў адсеклі ім галовы, так і не прымусіўшы адрачыся ад веры. Гэта адбылося каля 303 г. у сірыйскім горадзе Кірасе.

Святыя Косма і Дам’ян шырока ўшаноўваюцца ва ўсім свеце як ва ўсходняй, так і ў заходняй традыцыі. Ужо ў VI ст. успамін святых братоў быў уключаны ў Рымскі Канон, і ў гэты ж час у Рыме ў іх гонар была асвечана базыліка. Святыя Косма і Дам’ян з’яўляюцца апекунамі лекараў, хірургаў, студэнтаў-медыкаў і фармацэўтаў. Іх дапамогі просяць пры ракавых захворваннях.

Успамін 26 верасня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.