Пошук


Клімэнт Рымскі быў вучнем апостала Паўла. У 92 г. ён быў абраны Папам і стаў трэцім наступнікам св. Пятра. Напісаў славуты ліст да Карынцянаў, у якім заклікаў да адзінства раз’яднаную хрысціянскую супольнасць. Ён кіраваў Касцёлам да 99 г. Як сведчыць паданне, напрыканцы І ст. Папа быў выгнаны з Рыма і па загадзе цэзара сасланы на Крымскі паўвостраў для прымусовай працы ў каменяломнях.

Каля 101 г. Папа Клімэнт прыняў мучаніцкую смерць: з прывязаным да шыі якарам яго ўкінулі ў мора. Апостал славянаў св. Кірыл перавез яго рэліквіі ў Рым, дзе яны да гэтага часу спачываюць у касцёле св. Клімэнта, пабудаваным на месцы яго роднага дому. Святы з’яўляецца апекуном каменячосаў, маракоў, дзяцей. Яго заступніцтва просяць ад дзіцячых хваробаў, а таксама ад шторму і бураў на моры.

Успамін 23 лістапада.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа