Пошук


Хуан Дыега (да хросту меў імя Куаўтлатацын) паходзіў са старажытнага індзейскага племені Нахуа, што жыло ў горадзе Куаўцітлане — адным з найстаражытнейшых паселішчаў ацтэкаў (Мексіка). Ён нарадзіўся каля 1474 г. У 1524 г. Хуан Дыега і яго жонка Марыя Луіза прынялі хрост і такім чынам сталі аднымі з першых індзейцаў-хрысціянаў. Пасля смерці жонкі Хуан Дыега вёў самотніцкае жыццё і штодзённа хадзіў у місіянерскі цэнтр у Мехіка на святую Імшу. Аднойчы ў дарозе яму з’явілася Найсвяцейшая Панна Марыя, якая размаўляла з ім на яго роднай мове і пажадала, каб у Яе гонар быў пабудаваны санктуарый.


Падчас апошняй сустрэчы Хуана Дыега з Багародзіцай, якая адбылася 12 снежня 1531 г., на яго плашчы засталася выява Яе аблічча. На месцы цудоўнага аб’яўлення, якое біскуп, атрымаўшы пераканаўчыя доказы, прызнаў сапраўдным, Хуан Дыега пабудаваў капліцу і правёў пры ёй рэшту свайго жыцця, спаўняючы сціплую паслугу сакрыстыяніна. Пабожны індзеец памёр у 1548 г. ва ўзросце 74 гадоў. Святы Хуан Дыега з’яўляецца заснавальнікам славутага санктуарыя Маці Божай Гвадэлупскай і пасланцом Яе аб’яўлення.

Успамін 9 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа