Пошук


Нарадзілася 2 красавіка 1566 г. у Фларэнцыі і на хросце атрымала імя Кацярына. З дзяцінства была вельмі рэлігійная і ва ўзросце 16 гадоў уступіла ў фларэнтыйскі кляштар кармэлітак, прыняўшы імя Марыя Магдалена. Неўзабаве пасля гэтага ў яе жыцці з’явіліся моцныя фізічныя і духоўныя цярпенні, а таксама шматлікія містычныя бачанні, падчас якіх яна размаўляла з Хрыстом, а іншыя сёстры запісвалі гэтыя размовы.


Пэўны час Марыя Магдалена адчувала боль ад цярнёвай кароны. Падчас аднаго з бачанняў Марыя Магдалена атрымала наказ паспрыяць аднаўленню Касцёла і напісала ў сувязі з гэтым лісты да Папы і многіх касцёльных іерархаў. Пасля доўгіх цярпенняў памерла 25 мая 1607 г. і была пахаваная ў сваім кляштары. Яе цела засталося нятленным.

Успамін 25 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа