Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Чацвер — І Тыдзень Вялікага посту
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ
Эст 4, 17 n.p–r.aa–bb.gg–hh (Vlg)

Апроч Цябе, я не маю ніякай дапамогі

Чытанне кнігі Эстэры.

У тыя дні:

Апынуўшыся ў смяротнай небяспецы, каралева Эстэр прасіла абароны ў Пана. І ўпала на зямлю са служанкамі сваімі, і ад раніцы да вечара казала:

Благаслаўлёны Ты, Божа Абрагама, Божа Ісаака і Божа Якуба. Дапамажы мне, самотнай, бо, апроч Цябе, я не маю ніякай дапамогі і небяспека — пад рукою маёй.

Я чула, Пане, з кніг продкаў нашых, што Ты назаўсёды вызваляеш усіх, хто падабаецца Табе, Пане. Цяпер дапамажы мне, самотнай, у якой няма нікога, апроч Цябе, Пане, мой Божа. Цяпер прыйдзі на дапамогу мне, асірацелай, і ўкладзі ў вусны мае пераканаўчыя словы, калі я стану перад ільвом. Напоўні яго прыхільнасцю да мяне, а сэрца ягонае — нянавісцю да ворага нашага, каб загінуў ён сам і аднадумцы ягоныя. А нас вызвалі ад рук непрыяцеляў нашых; змяні плач наш у радасць і боль наш — у здароўе.

Гэта слова Божае.

аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ

            Пс 138 (137), 1–2а. 2bc–3. 7c–8  (Р.: пар. 3а)

Рэфрэн: Пан мяне пачуў, калі Яго паклікаў.

1. Слаўлю Цябе ўсім маім сэрцам, *
бо пачуў Ты словы вуснаў маіх.
Перад Анёламі спяваю Табе, *
2. кланяюся перад святой Тваёй святыняй.

Рэфрэн:   

Слаўлю імя Тваё *
за міласэрнасць Тваю і вернасць.
3. У дзень, калі Цябе паклікаў, Ты пачуў мяне, *
павялічыў моц маёй душы.

Рэфрэн:

7. Твая правіца ратуе мяне. *
8. Пан усё зробіць за мяне.
Міласэрнасць Твая, Пане, навекі, *
спраў рук Тваіх не пакідай.

Рэфрэн:

a

СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ


Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.
Пс 51 (50), 12а i 14а
Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа,
і вярні мне радасць збаўлення Твайго.

Акламацыя: Хвала Табе, слова Божае.
аЕВАНГЕЛЛЕ
Мц 7, 7–12

Кожны, хто просіць, атрымлівае

+ Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея.

У той час:

Езус сказаў сваім вучням: Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і  знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена. Ці ёсць сярод вас чалавек, які, калі сын ягоны папросіць у яго хлеба, дасць яму камень? Або калі папросіць у яго рыбы, дасць яму змяю? Таму, калі вы, будучы злымі, ведаеце, як даваць дзецям вашым добрыя дары, наколькі больш Айцец ваш, які ў небе, дасць добрае тым, хто просіць у Яго.

Усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, і вы ім рабіце. Бо ў гэтым Закон і Прарокі.

Гэта слова Пана.


Пераклад здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

Адноўлена 09.02.2010 15:07
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.