15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі |
Таямніцу ўзяцця Марыі ў неба з целам і душой абвясціў як догмат веры 1 лістапада 1950 г. Папа Пій XII. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях. Свята, якое ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай, называлася «Памяццю Святой Марыі», змест яго быў звязаны з Яе «нараджэннем для неба». У хуткім часе яно было перайменавана ва «Успенне Марыі» (V ст.), «Пераход» (VІ ст.), а потым «Унебаўзяцце» (VІІІ ст.). З VІ ст. на Усходзе 15 жніўня пачало адзначацца свята «шлях Марыі дадому». Урачыстасць святкуецца як католікамі, так і праваслаўнымі хрысціянамі — свята Успення Багародзіцы. |
Адноўлена 13.08.2009 19:12 |