Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вільнюсе распачалі святкаванне 25-годдзя беатыфікацыі бл. Юрыя Матулевіча
02.05.2012 14:55

У 2012 годзе спаўняецца 25 гадоў з часу беатыфікацыі бл. Юрыя Матулевіча. З гэтай нагоды ў Вільнюсе прайшло мерапрыемства «Благаслаўлёны Юрый Матулевіч — пасол гармоніі».

У мерапрыемстве прыняў удзел міністр замежных спраў Літвы Аудронюс Ажубліс, які адзначыў, што ў сваім жыцці благаслаўлёны кіраваўся выразам «зло перамажы дабром» і імкнуўся залячыць гістарычныя і палітычныя раны літоўска-польскіх адносінаў, а таксама абараняў інтарэсы беларусаў і яўрэяў.

Міністр падкрэсліў таксама важнасць дыпламатычнай дзейнасці Матулевіча і яго актыўныя намаганні па садзеянні мірнаму суіснаванню прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.

Юрый Баляслаў Матулевіч-Матулайціс (сапраўднае Юргіс Матулайціс) нарадзіўся 13 красавіка 1871 года ў вёсцы Лугіне каля Марыямпаля (сучасны Капсукас, Літва) у літоўскай сям’і. 20 лістапада 1898 года прыняў святарскае пасвячэнне і стаў святаром Келецкай дыяцэзіі. Працаваў у Варшаве і ў Санкт-Пецярбурзе. Уступіўшы ў закон ксяндзоў марыянаў, аднавіў яго і заснаваў два жаночыя законы. У 1918–1925 гг. быў арцыбіскупам Віленскім, а потым — Апостальскім візітатарам у Літве. Памёр у Каўнасе ў 1927 г. 28 чэрвеня 1987 г. папа Ян Павел II беатыфікаваў Юрыя Матулевіча. Успамін — 27 студзеня.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.