Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Балгарыя: грэка-католікі патрабуюць прызнання рэлігійнага статусу кляштараў у Сафіі
12.06.2017 17:28

12 чэрвеня была апублікавана дэкларацыя Апостальскага Экзарха Сафіі біскупа Хрыста Пройкава, якая датычыць нежадання Гарадскога фінансавага дэпартамента сталіцы Балгарыі прызнаваць рэлігійны статус каталіцкіх манастыроў Сафіі.

Дэкларацыя была выдадзена ў кантэксце старшынства Балгарыі ў Еўрапейскім Саюзе, якое гэта краіна распачне ў студзені 2018 года, а таксама сустрэчы прэс-сакратароў і адказных за кантакты з грамадскасцю пры Канферэнцыях Біскупаў Еўропы, якая праходзіла ў Сафіі з 6 па 10 чэрвеня.

У сувязі з непрызнаннем рэлігійнага статусу каталіцкіх манастароў, Экзархат Сафіі быў вымушаны звярнуцца ў суд для абароны сваіх правоў. «Гэта непрыемная настойлівасць кідае цень на павагу правоў і рэлігійную свабоду ў Балгарыі, паколькі існуе іх падатлівасць асабістым інтэрпрэтацыям мясцовых і дзяржаўных чыноўнікаў», — выразіў сваё меркаванне кіраўнік грэка-каталіцкай Царквы.

Абарона сваіх правоў асабліва важна для католікаў лацінскага і візантыйскага абрадаў ў Балгарыі, у якой да Каталіцкага Касцёла належыць прыкладна адзін працэнт насельніцтва.

(cath/kb)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.