Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Панама спадзяецца зарабіць падчас Сусветных дзён моладзі да 600 тысяч еўра |
26.04.2017 14:07 |
Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла ацэньвае магчымы прыбытак для краіны ў 500-600 мільёнаў еўра. У 2019 годзе Панама стане гаспадыняй СДМ, якія традыцыйна лічацца найбуйнейшымі сусветнымі сустрэчамі каталіцкай моладзі з Папам Рымскім.
У Панаме чакаюць каля паўмільёна замежных гасцей. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, правядзенне такога буйнога форуму будзе служыць дадатковай матывацыяй для мадэрнізацыі інфраструктуры ў краіне. 
Так, спецыяльна для СДМ у Панаме скончаць будаўніцтва другой лініі метро, а таксама працы па расшырэнні міжнароднага аэрапорта, які лічыцца адным з буйных перасадачных месцаў у рэгіёне.
Павелічэнне штату арганізацыйнага камітэту плануе ў краіне і Каталіцкі Касцёл. Як паведамляе партал Panama America, у бліжэйшы месяц стануць вядомы дэталі па цэнтральным месцы правядзення, а таксама прыблізныя выдаткі на арганізацыю СДМ.
Сусветныя дні моладзі пройдуць у Панаме з 22 па 27 студзеня 2019 года. Панама стане найменшай дзяржавай, якая прыме ў сябе сустрэчу такога буйнога маштабу. Каля 85 працэнтаў з 3,5 мільённага насельніцтва ў краіне вызнаюць каталіцтва, каля 10 працэнтаў — пратэстанты. СДМ пройдуць у лацінаамерыканскай краіне трэці раз у гісторыі.
Ідэя правядзення СДМ належала папу Ян Павел ІІ.
Паводле katholisch.de. Пераклад і адаптацыя І. Лапато
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.