Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Новы хіт ад стваральнікаў гімну Сусветных дзён моладзі ў Кракаве (+аўдыё)
19.04.2017 10:11

Нагодай для напісання кампазіцыі стала тэма пераследу хрысціянаў. Песня ўключана ў дыск Nieśmiertelni (Несмяротныя).

«Той, хто у бедных і засмучаных распазнаў сваіх блізкіх, спазнае міласэрнасць Бога, бо любоў сваю Богу паказалі», — гэта фрагмент з новай песні «Бяда».

Упершыню твор быў выкананы Оляй Мацяеўскай разам з гуртом niemaGOtu, якія напісалі гімн Сусветных дзён моладзі ў Кракаве, падчас канцэрту «Варшава-Алепа» ў музеі Варшаўскага паўстання.


Таксама на канцэрце выступілі Дарэк Малеёнэк, Наталля Немен, Магдалена Фрэнчэк і іншыя. Фонам для выступлення артыстаў з’яўляліся кадры з фільмаў Міхала Круля, знятых у розных частках свету, дзе назіраецца пераслед хрысціян.

На вокладцы дыску Nieśmiertelni — рэпрадукцыя абраза, створанага адмыслова з думкай пра гэты дыск. Змешчаны ў цэнтры крыж як сімвал пакуты, атачаюць святыя мучанікі, якія праслаўляюць Бога: тыя, хто аддае жыццё сваё за веру ў Хрыста, і ёсць Несмяротнымі.

Дыск Nieśmiertelni (Несмяротныя) выдадзены салезіянскім місійным валантарыятам у Кракаве. Увесь даход ад продажу дыскаў прызначаны на ўтрыманне дзяцей і моладзі ў Алепа, а таксама іх сем’яў. На сёння сабрана ўжо больш за 33 тысячы злотых.

Паводле deon.pl (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.