Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Кустодыя Святой Зямлі выдзеліла тэрыторыю для моладзевага цэнтра ў Іерыхоне
17.03.2017 11:16

Урокі малявання і камп’ютарнай граматнасці, тэатральны гурток, спартыўныя мерапрыемствы — гэта толькі некаторыя з заняткаў, якія задарма прапануе цэнтр для моладзі ва ўросце ад 14 да 29 гадоў, якія адкрыліся на днях у палесцінскім Іерыхоне.

Структура была ўзведзена на тэрыторыі Кустодыі Святой Зямлі дзякуючы ўнёску дзвюх амерыканскіх арганізацый — Агенцтва па міжнародным развіцці і Фонду дапамогі блізкаўсходнім бежанцам, што дазволіла стварыць каля 570 часовых працоўных месцаў для жыхароў Іерыхона.



У доўгатэрміновай перспектыве ерыхонская моладзь атрымае тут шанс падрыхтавацца да працоўнай дзейнасці і развіваць свае творчыя здольнасці.



Пра гэта са спасылкай на Ватыканскае радыё паведамляе blagovest-info.ru.

На гэты конт кусташ Святой Зямлі францішканін Франчэска Паттон адзначыў, што Кустодыя «цешыцца магчымасці паслужыць праектам такога кшталту; у гэтым заключаны таксама адзін з сакрэтаў, дзякуючы якому францішкане існуюць ужо на працягу васьмі стагоддзяў, — уменне служыць людзям. У новым цэнтры  будуць разам і маладыя хрысціяне, і мусульмане; ён стане школай суіснавання».

Паводле blagovest-info.ru (IL)
фота Аляксандры Шчыглінскай

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.