Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Іспаніі памёр Хасэ Марыя Пасціга — бацька адной з найбольш шматдзетных сем’яў Еўропы
06.03.2017 16:11

Яшчэ ў лістападзе 2016 года Хасэ Марыя Пасціга разам з жонкай Розай Пік наведваў Беларусь, дзе праходзіла прэзентацыя кнігі яго жонкі «Як жыць шчасліва з 1, 2, 3... дзецьмі?». А 6 сакавіка 2017 года прыйшла навіна, што мужчына адушоў у вечнасць.

Муж. Бацька. Трэнер...

Яму было 55 гадоў. У іх з жонкай нарадзілася 18 дзяцей. Іх сям’ю называлі адной з самых шматдзетных у Еўропе — у 2015 годзе яны атрымалі званне «Еўрапейскай шматдзетнай сям’і».

Хасэ Марыя Пасціга разам з жонкай актыўна ўдзельнічалі ў Міжнароднай федэрацыі развіцця сям’і IFFD, арганізоўваў і праводзіў курсы «Акадэміі сям’і».



Як паведамляе katolik-gomel.by, у лютым 2017-га мужчына адчуў сябе дрэнна. У бальніцы выявілі цяжкую форму раку.

У панядзелак на сваёй старонцы ў Фэйсбуку яго жонка паведаміла аб смерці мужа:

«Бог — наш Айцец. Гэта вельмі добра, але часам незразумела. Гадзіны таму Чэма пакінуў нас і адышоў на Нябёсы назаўсёды, назаўсёды, назаўсёды... Мы не ведаем, што Бог падрыхтаваў для нас. Я хачу яшчэ раз падзякаваць за вашу падтрымку, малітвы і любоў. Мы па-ранейшаму разлічваем на вашыя малітвы!»

Сям’я Хасэ Марыі і Розы — веруючыя католікі, якія кожны дзень наведвалі святую Імшу і разам маліліся. Тыя, хто ведаў Хасэ Марыю, у тым ліку святары, ужо пры жыцці называлі яго святым — за ахвярнасць і любоў, якімі была напоўнена яго жыццё.

Паводле katolik-gomel.by



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.