Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Складзена анлайн-петыцыя за вызваленне каталіцкага святара з ісламісцкага палону
27.02.2017 14:33

Ужо 42 тысячы чалавек падпісалі петыцыю да ўладаў ЗША, Індыі і Саудаўскай Аравіі аб вызваленні з ісламісцкага палону каталіцкага святара Тома Узаналіла.

Святар індыйскага паходжання быў захоплены тэрарыстамі ў еменскім горадзе Адэн 4 сакавіка 2016 года. У канцы таго ж месяца распаўсюдзілася інфармацыя, што ён быў забіты — укрыжаваны ў Вялікую пятніцу. Аднак гэтая інфармацыя была абвержана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Індыі і Апостальскім Вікарыятам Паўднёвай Аравіі.

У канцы мінулага года ў інтэрнэце з’явілася відэа, якое, верагодна, было зроблена тэрарыстамі. На ім змучаны чалавек, які, паводле Апостальскага Вікарыята, «вельмі падобны да айца Томаса Узаналіла».

У інтэрнэце зараз збіраюць подпісы з заклікам да міжнародных структур і моцных дзяржаў паспрыяць вызваленню святара. Падпісаць яе можна на сайце citizengo.org.

Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.