Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Абаронца зачатага жыцця можа стаць новым суддзёй Вярхоўнага Суда ЗША
01.02.2017 10:33

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп намініраваў суддзю Нэйла Горсача, які выступае супраць легальных абортаў і эўтаназіі, на пасаду суддзі Вярхоўнага Суда ЗША.

Падчас прэзідэнцкай кампаніі Трамп абяцаў прызначыць у Вярхоўны Суд краіны кансерватыўнага суддзю, які будзе прыхільнікам абароны зачатага жыцця і іншых канстытуцыйных правоў грамадзян.



49-гадовы Нэйл Горсач — самы малады з кандыдатаў у Вярхоўны Суд ЗША за апошнія 25 гадоў і на наступныя дзесяцігоддзі можа замацавацца на месцы, якое дае ўплыў на юрыдычную сістэму ўсіх ЗША.

У лютым 2016 года памёр суддзя Вярхоўнага Суда Энтанін Скаліа, і рэспубліканцы, якія маюць большасць месцаў у Сенаце,  амаль год блакавалі прызначэнне на гэтую пасаду кандыдатуры, якую прапанаваў прэзідэнт Барак Абама.

Для прызначэння суддзі патрэбныя 60 галасоў сенатараў. Зараз рэспубліканцы маюць 52 галасы, такім чынам ім трэба сабраць яшчэ восем, каб зацвердзіць кандыдата. Усяго ў Сенаце 100 сяброў — па два ад кожнага штата ЗША.

Аляксандр Гелагаеў паводле lifesitenews.com, reuters.com


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.