У Іспаніі ў свіране выпадкова выявілі старажытны абраз |
13.01.2017 08:26 |
У адным са свіраноў, які прылягае да касцёла св. Марыі Кап Д’Аран, зусім выпадкова была выяўлена важнейшая знаходка ў сферы мастацтва.
Парафіяне збіраліся пачысціць памяшканні, якія раней выкарыстоўваліся для захоўвання пшаніцы, што ахвяроўвалася ў якасці дзесяціны, аднак у працэсе прыбірання знайшлі ўнікальнае рэтабла — іспанскі варыянт алтарнага абраза.
Знаходка ўяўляла сабой «заалтарную карціну» ў гатычным стылі, створаную прыкладна ў канцы XIII або пачатку XIV стагоддзя. Акрамя таго, як высветлілі даследчыкі, цэнтральная фігура знойдзенага рэтабла сёння захоўваецца ў Нацыянальным музеі мастацтваў Каталоніі. |