Хрысціянскія спевы зноў сталі музычнай тэмай гульні «Цывілізацыя» |
31.10.2016 15:32 |
Гэтак, мы ўжо пісалі, што галоўнай тэмай у «Цывілізацыі ІV» стала песня на мове суахілі — пераклад малітвы «Ойча наш…». Пад гэтыя словы відэазастаўка да гульні паказвае ўсю чалавечую гісторыю — ад пячораў да міжпланетных экспедыцый. Аднак і ў больш сучасных версіях гульні яе аўтары не забываюцца на хрысціянскую спадчыну — галоўнай тэмай для «Цывілізацыі V: Богі і каралі» стаў спеў, заснаваны на гімне «Te Deum». А ў дадатку «Храбры Новы свет» музыка, якая гучыць у асноўным меню, суправаджаецца спяваным лацінскім тэкстам з 21 главы Апакаліпсісу Яна Багаслова. «Я ўбачыў новае неба і новую зямлю. Бо першае неба і першая зямля мінулі, і мора ўжо няма. І ўбачыў я святы горад, новы Ерузалем, які сыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны, быццам нявеста, прыбраная для свайго жаніха». Аляксандр Гелагаеў |