Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Гранату» часоў Крыжовых паходаў знайшлі ў Ізраілі
31.08.2016 15:14

Металічны кантэйнер, які, верагодна, утрымліваў запальную вадкасць, мог выкарыстоўвацца як хрысціянамі, якія біліся за вызваленне Святой Зямлі, гэтак і іх ворагамі.

Ізраільскі працоўны Марсель Мазліа шмат год збіраў выпадковыя старажытныя рэчы, якія проста трапляліся яму пад ногі. Пасля яго смерці сям'я вырашыла перадаць невялікую калекцыю ізраільскім музеям.

Аказалася, што калекцыянер знайшоў металічныя прадметы, якім ад некалькіх соцень да некалькіх тысяч гадоў.

У прыватнасці, такія «гранаты» з адмысловымі запальнымі сумесямі выкарыстоўваліся ў Святой Зямлі ў перыяд змагання крыжаносцаў з мусульманскімі заваёўнікамі ў XI-XIII стагоддзях.

Святы для хрысціян горад Ерузалем быў захоплены мусульманскімі войскамі ў 638 годзе пасля Нараджэння Хрыстовага. Потым сама Еўропа амаль чатыры стагоддзі была мэтай мусумальна-арабскіх нападаў — амаль цалкам была захоплена Іспанія, пачаліся атакі на Францыю, Італію і нават на Англію.

Тэрміны «Крыжовы паход» ці «крыжаносцы» — позняга паходжання. Самі хрысціяне, якія ішлі вызваляць Ерузалем, называлі сябе пілігрымамі, а свой паход — узброенай пілігрымкай.

У 1099 годзе хрысціяне, якіх папрасіў аб дапамозе візантыйскі імператар, вызвалілі Ерузалем, аднак па розных прычынах не змаглі ўтрымаць у сваіх руках горад, у якім быў укрыжаваны Збаўца, больш чым на 100 гадоў.

Аляксандр Гелагаеў паводле Foxnews.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.