Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сейм Літвы змяніў закон: яўрэі змогуць атрымаць літоўскае грамадзянства
24.06.2016 11:10

Сейм Літвы прыняў папраўкі да закона аб двайным грамадзянстве, які дасць літоўскім яўрэям (літвакам) і іх нашчадкам права атрымаць грамадзянства Літвы.

Гэтае рашэнне абумоўлена тым, што мноству былых грамадзян даваеннай Літвы, якія пакінулі краіну ў 1940-1941 гг., адмаўлялі ў атрыманні грамадзянства. Цяпер сітуацыя выпраўлена.

Пра гэта 23 чэрвеня паведаміў BALTNEWS.lt са спасылкай на канцылярыю сейма. За прыняцце адпаведнага рашэння прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць — ніводнага, устрымалася — 4 дэпутата. Папраўкі да закона ўступяць у сілу пасля таго, як іх падпіша прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ.

Ключавая праблема дзеючага заканадаўства заключалася ў канфлікце дэпартамента міграцыі і літоўскіх яўрэяў, якія пакінулі Літву да 1940 года. Апошнія прэтэндуюць на атрыманне грамадзянства, аднак літоўскія чыноўнікі адмаўлялі ім у гэтым праве.

Супрацоўнікі дэпартаменту міграцыі матывавалі рашэнне пастанаўленнем Канстытуцыйнага суда (КС), дзе сказана, што грамадзянства можна прадастаўляць толькі тым былым грамадзянам Літвы, хто пакінуў краіну «праз палітычныя рэпрэсіі, акупацыі або пераслед уладаў».

Мноства літвакоў пакінулі краіну ў перыяд з 1918 па 1940 год, гэта значыць да першай савецкай акупацыі і наступнай нямецкай. На думку чыноўнікаў, у той час для яўрэяў не існавала ніякай пагрозы — яны дабравольна пакінулі радзіму, таму і грамадзянства ім прадастаўляць неправамерна. Паводле даных дэпартамента міграцыі, у 2014 годзе дзесяці літвакам адмовілі ў атрыманні грамадзянства, у 2015 – 76, а за першы квартал 2016 года — ужо 97.

Члены яўрэйскай абшчыны Літвы і шэраг прадстаўнікоў улады выразілі неразуменне падобнымі фармулёўкамі. Чыноўнікаў абвінавацілі ў самавольнай трактоўцы рашэння КС і расізме.

Сейм цалкам задаволіў скаргу прадстаўнікоў абшчыны і жадаючых атрымаць грамадзянства, выправіўшы сітуацыю.

Новая папраўка да закона рэгламентуе, што былыя грамадзяне Літвы, якія пакінулі краіну да ўзнаўлення незалежнасці ў 1990 годзе, маюць права атрымаць літоўскае грамадзянства, за выключэннем тых, хто змяніў месца жыхарства на тэрыторыі былога СССР пасля 15 чэрвеня 1940 года.

«Я вельмі вітаю, што закон цяпер зменены, і ўпэўнена, што Літоўская дзяржава абсалютна нічога не страціла, а толькі зацвердзіла сваё добрае імя і жывы патэнцыял», — сказаў журналістам старшыня яўрэйскай абшчыны Літвы Фаіна Куклянскі.

Паводле Baltnews.lt, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.