Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Польшча: валанцёры СДМ у межах праекту «Body&Soul 2016» наведалі вязняў
28.04.2016 11:49

Валанцёры Сусветных дзён моладзі з Радама наведалі вязняў у мясцовым цэнтры зняволення. Сустрэча адбылася ў межах праекту «Body&Soul 2016».

Для зняволеных гэта была важная сустрэча. «Гэтае суцяшэнне вельмі патрэбнае, — сказаў адзін з вязняў. — Можа быць, вы не можаце гэтага ўбачыць, таму што ніхто не будзе тут плакаць, але ў час нашага адасаблення ад свету такая форма міласэрнасці з’яўляецца для нас вельмі добрай».

Мэта праекта «Body & Soul 2016» — рэальнае выкананне ўчынкаў міласэрнасці.

Паводле польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.