Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У кітайскім будысцкім храме з’явіцца «робат-манах»
27.04.2016 12:12

Будысцкі храм на ўскрайку Пекіна вырашыў прывабіць наведвальнікаў «робатам-манахам», які можа перасоўвацца з дапамогай галасавых каманд, вымаўляць будысцкія мантры і весці простыя гутаркі з наведвальнікамі.

Робат па імені Сянь Эр дасягае ў вышыню 60 сантыметраў і зроблены ў выглядзе мультыплікацыйнага будысцкага манаха ў жоўтых адзеннях. На яго грудзях размешчаны сенсарны экран, на якім адлюстраваны спіс з 20 пытанняў пра будызм і з паўсядзённага жыцця, на якія робат можа адказаць.

«Навука і будызм не пярэчаць адно аднаму. Іх можна аб’яднаць для ўзаемадзеяння», — кажа стваральнік робата Сянь Фан.

Вучоны лічыць, што кібарг можа спрыяць «распаўсюджванню мудрасці будызму сярод кітайскай моладзі». Веравучэнне гэтай рэлігіі здольнае, паводле яго слоў, «узнавіць прабел», які ўзнік сярод людзей як вынік карыстання гаджэтамі.

Сянь Эр быў створаны спецыялістамі шэрагу ўнівесітэтаў Кітая. Аднак храм плануе заняцца ўдасканаленнем робата, значна пашырыўшы яго функцыі.

ria.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.