Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пярсцёнак святой Жанны д'Арк вярнуўся ў Францыю
22.03.2016 10:05

Грамадства сабрала каля 425 тысяч долараў, каб выкупіць на англійскім аўкцыёне пярсцёнак, які належаў каталіцкай святой, ваярцы і нацыянальнай гераіні Францыі.

Святая Жанна ўзначаліла французскія войскі падчас Стогадовай вайны паміж Францыяй і Англіяй у самы цяжкі для Францыі час і змяніла ход вайны на карысць сваёй радзімы.

Дачка сялян, якой было каля 18-19 гадоў, пераканала прынцаў і іерархаў, што Бог даручыў ёй уратаваць каралеўства, і выканала гэтае заданне. Аднак потым яна патрапіла ў палон да ворагаў і была спалена жыўцом па ілжывым абвінавачанні ў вядзьмарстве 30 мая 1431 года.


Урачыстая цырымонія вяртання пярсцёнка св. Жанны ў Францыю з удзелам курсантаў галоўнай французскай вайсковай вучэльні для афіцэраў Сен-Сір.

Перад смерцю яна аддала свой пярсцёнак англійскаму кардыналу Генры Бафорту, і рэліквія амаль 600 гадоў захоўвалася ў Англіі.

Пазалочаны срэбны пярсцёнак мае надпісы «IHS» і «MAR» — «Езус Хрыстус Збаўца» і «Марыя». Гэта быў падарунак ад бацькоў святой Жанны, якія былі заможнымі сялянамі.


Інквізітарскі працэс, які адбыўся праз 25 гадоў пасля спалення святой Жанны, цалкам апраўдаў яе і назваў злачынцамі яе суддзяў. У 1909 годзе Жанна д'Арк была беатыфікавана, а ў 1920 годзе — кананізавана.

Аляксандр Гелагаеў паводле Bbc.com, Telegraph.co.uk

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.