Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкі шпіталь першым у свеце перасадзіў падлетку новае штучнае сэрца
26.02.2016 11:15

16-гадовая дзяўчына стала першым у свеце пацыентам з новай мадэллю штучнага сэрца, паведаміў каталіцкі шпіталь Bambino Gesù, які належыць Святому Пасаду.

Дзяўчына, якая пакутвала на кардыяміапатыю ў вострай форме, магла памерці, і штучнае сэрца дало ёй магчымасць дажыць да перасадкі донарскага чалавечага сэрца.

Амаль 50 працэнтаў аперацый па перасадцы сэрца ў Італіі праводзіць шпіталь Bambino Gesù, гэтая ж установа была першай у свеце, якая перасадзіла пастаяннае штучнае сэрца дзіцяці.


Дзяўчына Вераніка, якая атрымала новае штучнае сэрца, і яе маці.

Новая мадэль штучнага сэрца HeartMate III выкарыстоўвае магнітную левітацыю, каб ліквідаваць шараванне магнітных частак і крыві, якая праходзіць праз сэрца. Прыстасаванне толькі праходзіць выпрабаванні ў ЗША, а ў Еўропе атрымала дазвол на выкарыстанне ў канцы 2015 года.

Аляксандр Гелагаеў паводле англійскай рэдакцыі Ватыканскага радыё і Аnsa.it

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.