Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Манголіі з'явіцца першы мясцовы каталіцкі святар
03.02.2016 14:56

Нешматлікая каталіцкая супольнасць Манголіі неўзабаве здабудзе першага святара з ліку ўраджэнцаў гэтай азіяцкай краіны. У жніўні 2016 года чакаецца прэзбітэрскае пасвячэнне дыякана Юзэфа Энхэ-Батора.

Пра гэта паведамляе партал Сібірскай каталіцкай газеты, спасылаючы на карэйскае выданне The Hankyoreh.

Будучы святар атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў снежні 2014 года з рук карэйскага біскупа Лазара Ю Хён Сіком. Менавіта ў Паўднёвай Карэі Юзэф Энхэ-Батор атрымаў духоўную адукацыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне, прызначанае на 28 жніўня, павінна адбыцца ў Петрапаўлаўскім саборы Улан-Батара. Яго здзейсніць апостальскі прэфект Манголіі біскуп Венсеслаа Падзілья.

У гутарцы з карэспандэнтамі агенцтва Asia News мангольскія католікі выказалі радасць у сувязі з тым, што ў іх нарэшце будзе свой святар, які свабодна размаўляе на мангольскай мове і разумее, як сумясціць хрысціянскую веру з мясцовымі традыцыямі. Многія выказалі надзею, што ўслед за пасвячэннем Энхэ-Батора і іншыя каталіцкія юнакі Манголіі адчуюць пакліканне да святарства.

Каталіцкая супольнасць Манголіі лічыцца самай маладой у свеце. Першыя місіянеры прыбылі сюды толькі ў 1992 годзе, пасля падзення камуністычнай ідэалогіі. Праз 20 гадоў у краіне налічвалася ўжо каля тысячы манголаў, якія прынялі каталіцкую веру.

У цэлым хрысціяне складаюць сёння каля 2 працэнтаў трохмільённага насельніцтва Манголіі, дзе большасць вернікаў вызнаюць будызм.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

24.03 15:15«Спробы ўраду знішчыць хрысціянства толькі ўзмацняюць яго»: гісторыя Ёнмі Парк — бежанкі з Паўночнай Карэі
23.03 09:23Яны праслаўляць Бога ў Афрыцы песняй па-руску (+відэа)
23.03 08:48Хрысціянскі спявак дзякуе Богу за духоўнае аздараўленне пасля сексуальнага гвалту ў дзяцінстве
22.03 08:47У святыні Гробу Пана завершана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя Кувукліі
21.03 14:19Біскуп Клеменс Пікель стаў новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі
17.03 12:17Гэтаму іспанцу ўжо 91 год, але яго праца здзівіць любога
17.03 11:16Кустодыя Святой Зямлі выдзеліла тэрыторыю для моладзевага цэнтра ў Іерыхоне
16.03 16:46Праваслаўная Царква: уключэнне імёнаў заходніх святых у месяцаслоў Маскоўскага патрыярхату нагадае пра часы непадзеленай Царквы
14.03 15:07Пасля навяртання яны спяваюць для Бога: гісторыя рок-гурта «The Sun»
09.03 10:57Харваты будуюць найбольшую статую Марыі ў свеце