Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкі святар уратаваў Селін Дыён 49 гадоў таму, адгаварыўшы яе маці рабіць аборт
19.01.2016 10:50

Знакамітая спявачка зараз перажывае цяжкі перыяд у жыцці — 14 студзеня 2016 года памёр яе муж Рэне Анжэліль, у шчаслівым шлюбе з якім яна пражыла апошнія 22 гады. У 2014 годзе Селін адмяніла сусветны тур, каб дапамагаць мужу ў барацьбе з ракам.


«Мой поспех — гэта сям'я. Маё жыццё — гэта быць маці. Вось у чым мая галоўная асалода і самая цудоўная ўзнагарода. Я магу рызыкаваць у музыцы, але не ў справах сям'і», — сказала Селін у інтэрв'ю часопісу «People» у 2012 годзе.

Такая адданасць мужу і дзецям, верагодна, звязаная з гісторыяй маці спявачкі — Тэрэзы Дыён. Тэрэза і яе муж былі незаможнымі, але ўжо мелі 13 дзяцей, калі ў 1967 годзе была зачатая Селін.

Больш за 20 гадоў Тэрэза аддала дзецям і думала, што «падняць» такую колькасць дзяцей дастаткова, каб хоць часткова прысвяціць рэшту жыцця сабе. Аднак новая цяжарнасць разбіла гэтыя спадзяванні. Узрушаная, яна пайшла ў касцёл, каб параіцца.

«Святар сказаў маці, што яна не мае права ісці супраць прыроды. Таму трэба прызнаць, што я абавязаная жыццём гэтаму святару», — распавядала Селін часопісу «Hello!» у 2001 годзе.


«Калі яна прыняла рашэнне адмовіцца ад аборту, яна любіла мяне гэтак жа горача, як і астатніх», — дадала спявачка, якая сама нарадзіла траіх дзяцей.

«Я думаю, Бог даў мне інструмент працы — голас, — і я толькі намагаюся знайсці словы і музыку, каб перадаць праз сябе (Ягоныя) пасланні», — сказала яна выданню Oprah.

Аляксандр Гелагаеў паводле Lifesitenews.com i Christiantelegraph.com.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.