Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Больш за 25 тысяч егіпцян выехала з Лівіі пасля пакарання хрысціян
27.02.2015 16:58

Каля 26 тыс. грамадзян Егіпта выехалі з Лівііі пасля таго, як баевікі групіроўкі «Ісламская дзяржава» (далей — ІГ) здзейснілі масавае забойства егіпцян-хрысціян.

Пра гэта са спасылкай на МЗС Егіпта паведамляе агенцтва «Интерфакс-Запад».

21 407 чалавек вярнулася ў Егіпет праз памежны пераход у раёне Салума, яшчэ 4122 чалавек — у Туніс, а адтуль прыбылі ў Егіпет авіярэйсамі.  

У Лівіі да падзення рэжыму Муамара Кадафі працавала каля 1,5 млн. егіпцян, многія з якіх тады выехалі з краіны ў сувязі з баявымі дзеяннямі і палітычнай нестабільнасцю. Нядаўна ў інтэрнэце быў распаўсюджаны відэазапіс, на якім адлюстравана забойства баевікамі ІГ 21 егіпцяніна-копта на беразе Міжземнага мора ў Лівіі.

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.