Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскупы Анголы заклікаюць улады больш клапаціцца пра бедных
13.02.2015 15:23
З заклікам аб прыняцці больш рашучых мер па ліквідацыі галечы і забяспячэнні тых, хто найбольш патрабуе, асноўнымі прадуктамі харчавання біскупы Анголы звярнуліся да ўладаў. Пра гэта паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Таксама іерархамі была звернута ўвага на неабходнасць зраўняць шансы людзей, якія складаюць маргінальнае грамадства, у тым ліку і жанчын, якім да гэтага часу ў меншай ступені, чым мужчынам, дасяжная адукацыя і магчымасць мець лепшую працу.

Гаворка пра гэтыя праблемы вялася падчас тыдня «Роўнасць магчымасцяў» у Любанда, адным з арганізатараў якога быў епіскапат Анголы.

Біскупы адзначылі, што сацыяльная актыўнасць Касцёла з’яўляецца неад’емнай часткай хрысціянскай веры. Яны нагадалі аб недастатковым доступе да адукацыі, што аказвае негатыўны ўплыў як на цяперашні стан, так і на будучыню гэтай краіны. Таксама іерархі заклікалі ўлады звярнуцца да большай дыверсіфікацыі і дэмакратызацыі гаспадаркі, каб яе вынікамі магло карыстацца ўсё грамадства.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.