Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаўся візіт прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў у В'етнам
20.01.2015 13:26
19 студзеня распачаўся душпастырскі візіт у В’етнам кардынала Фернандо Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў. Іерарх суправаджаў Пантыфіка падчас яго падарожжа ў Шры-Ланку і на Філіпіны і пасля яго заканчэння накіраваўся ў яшчэ адну азіяцкую краіну, прыняўшы запрашэнне мясцовага епіскапату.
Візіт іерарха працягнецца да 26 студзеня. За гэты час кардынал правядзе шэраг важных сустрэч у розных рэгіёнах краіны, сустрэнецца з в’етнамскімі біскупамі, святарамі, кансэкраванымі асобамі і свецкімі вернікамі, наведае мясцовыя семінарыі, парафіі, душпастырскія цэнтры. Таксама кардынал наведае марыйны санктуарый у Лавангу, дзе Маці Божая аб’яўлялася ў 1798 г., і даверыць Яе апецы евангелізацыю свету і ў прыватнасці В’етнама.

23 студзеня кардынал узначаліць Эўхарыстыю з нагоды 400-годдзя абвяшчэння Божага слова ў В’етнаме. Літургія пройдзе ў каталіцкай парафіі Хаяну — аднаго з найстаражытнейшых гарадоў краіны. Кардынал будзе таксама цэлебраваць святыя Імшы з нагоды 50-годдзя некаторых в’етнамскіх дыяцэзій.

Візіт высокага ватыканскага іерарха з’яўляецца значнай падзеяй у святле паляпшэння адносін паміж Святым Пасадам і В'етнамам, якія былі перарваны ў 1975 годзе і на працягу апошняга дзесяцігоддзя паступова аднаўляюцца.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.