Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія біскупы Украіны рашуча асудзілі спробу разагнаць майдан
12.12.2013 12:59

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Украіны рашуча асуджае чарговае прымяненне сілы ноччу 11 снежня супраць мірных дэманстрантаў у Кіеве.

Пра гэта паведамляе Каталіцкі Медыя-Цэнтр.

«Ствараецца ўражанне, што прадстаўнікі ўлады не чуюць шматлікіх заклікаў да мірнага вырашэння канфлікту і іх дзеянні прыводзяць да ўзрастання напружання ў грамадстве і могуць несці за сабою непрадказальныя вынікі», — паведамляецца ў заяве епіскапату Украіны.

«Згодна з вучэннем Каталіцкага Касцёла народ мае права мужна, перамагаючы страх, выступаць супраць выпрабаванняў і пераследаў і абараняць справядлівую справу (ККК 1808). Абмежаванне правоў чалавека, у прыватнасці права на свабоднае выказванне сваіх перакананняў, недапушчальна і ганебна. Мы не губляем надзеі на тое, што мірны працэс усё ж пачнецца, і аб гэтым мы молімся да Бога разам з нашымі вернікамі», — адзначаюць прадстаўнікі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.