Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Патрыярх Канстанцінопальскі: ёсць канкрэтная надзея на з’яднанне Усходу і Захаду
26.03.2013 11:48

«Ёсць канкрэтная надзея на з’яднанне Касцёла Усходу і Захаду», — адзначае Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей. Па словах іерарха, «будучыя пакаленні ўбачаць з’яднаны Касцёл», што пакладзе канец Вялікай Схізме 1054 г.

У Стамбуле, вярнуўшыся з Апостальскай Сталіцы, Патрыярх падкрэсліў вялікі экуменічны клопат папы Францішка. Іерарх прызнаўся, што быў вельмі ўражаны тым, што адразу пасля яго прыбыцця ў Рым Пантыфік запрасіў яго на вячэру з кардыналамі і папрасіў благаславіць ежу. «Мы размаўлялі не толькі пра збліжэнне Касцёла Усходу і Захаду, але і аб праблемах, звязаных з беднасцю і аховай свету», — дадаў Патрыярх.

Іерарх падкрэсліў, што адзінства становіцца ўсё больш магчымым.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме