Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкае агенцтва па ўсынаўленні перад выбарам: дазволіць усынаўленне дзяцей аднаполымі парамі або спыніць дзейнасць
06.11.2012 15:45

Англійскае каталіцкае агенцтва па ўсынаўленні «Catholic Care» аказалася перад выбарам: дазволіць усынаўляць дзяцей аднаполым парам або спыніць сваю дзейнасць. Суд вырашыў, што агенцтва «выклікала варожасць» тым, што да гэтага часу забараняла ўсынаўляць дзяцей гомасексуалістам.

Як паведамляе Catholic World News, суд пастанавіў, што агенцтва «не прадэманстравала пераканаўчых прычын сваёй палітыкі».

Абвінаваўца агенцтва, «Трыбунал па справах дабрачыннасці», настойвае на тым, што за агенцтвам нельга пакінуць права адмаўляць аднаполым парам ва ўсынаўленні, бо «зрабіць так азначала б падтрымаць вучэнне Касцёла аб тым, што гомасексуалізм грахоўны».

Агенцтва «Catholic Care» дзейнічае з 1863 г.

Пасля ўступлення ў сілу ў студзені 2009 г. закону, які абараняе правы гомасексуалістаў, 11 іншых каталіцкіх агенцтваў па ўсынаўленні, што дзейнічалі ў Англіі і Уэльсе, спынілі сваё існаванне.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме