Найбольш старажытная рукапісная Біблія будзе прадстаўлена ў электроннай версіі |
09.11.2009 13:15 |
Праект, як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», адкрывае для наведвальнікаў магчымасць для вывучэння каштоўнага помніка сусветнай культуры. Выданне віртуальна аб’ядноўвае ўсе часткі рукапісу, якія захоўваюцца ў розных месцах: у Брытанскай бібліятэцы (Вялікабрытанія), у бібліятэцы Лейпцыгскага універсітэта (Германія), у манастыры святой Кацярыны на Сінаі і ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы. На наступны дзень, 13 лістапада, тут адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Сінайскі кодэкс і рукапісы Сіная ў фондах Расійскай нацыянальнай бібліятэкі». Наведвальнікам будзе прапанавана і электронная версія гэтай экспазіцыі. Галоўнае месца на выстаўцы будзе адведзена фрагментам Сінайскага кодэкса і найбольш цікавым і старажытным рукапісам сінайскага паходжання. Віртуальная версія экспазіцыі будзе размешчана на сайце Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. ![]() |