Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Каталіцкае тэлебачанне ў Філіпінах пачало працаваць у прамым эфіры
21.08.2015 12:44
«Тэлебачанне Марыя», якое знаходзіцца пад патранатам філіпінскага епіскапату, пачало трансляваць свае перадачы ў рэжыме анлайн. Гэта важны крок ў 9-гадовай гісторыі першага каталіцкага тэлебачання ў азіяцкім рэгіёне.
 
У Ірландыі дзяўчаты «рэкламуюць» пакліканне да манаства сярод аднагодкаў
21.08.2015 12:29
Вялікі крызіс пакліканняў да кансэкраванага жыцця сярод жанчын стаў адной з прычын зніжэння жыццядзейнасці Касцёла ў Ірландыі. Група дзяўчат пад назвай «Rise of the Roses» («Стварэнне Ружы») вырашыла распаліць агонь пакліканняў сярод аднагодкаў-дзяўчат.
 
Больш за 230 тысяч пілігрымаў зарэгістравана на Сусветны дзень моладзі ў Кракаве
21.08.2015 11:47
26 ліпеня пачалася рэгістрацыя на ўдзел у Сусветным дні моладзі ў Кракаве-2016. За гэты час аб сваім удзеле заявіла ўжо 1021 група, што складае больш за 230 тысяч чалавек.
 
Cемінар для каталіцкіх тэлерэпарцёраў прайшоў у Навасібірску
13.08.2015 11:47
10-дзённы семінар для тэлевізійных рэпарцёраў, арганізаваны каталіцкай студыяй Каna, 11 жніўня завяршыўся ў Навасібірску. Удзельнікі семінарa прыбылі з трох расійскіх дыяцэзій.
 
У сустрэчы Тэзэ прыме ўдзел прадстаўнік Святога Пасаду
07.08.2015 14:28

Кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, прыме ўдзел у вялікай сустрэчы моладзі, якая адбудзецца 9-16 жніўня ў французскім мястэчку Тэзэ.

 
Афрыка рыхтуецца да сустрэчы з Папам
03.08.2015 14:28

Ідзе падрыхтоўка да першага падарожжа Папы Францішка ў Афрыку. На мінулым тыдні ватыканская дэлегацыя знаходзілася ў Бангі – сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, якая стане адной з трох краін кантынента, якія Святы Айцец наведае 27-29 лістапада. Дзвюма наступнымі будуць Уганда і Кенія.

 
У Кітаі будзе ўдзелена біскупскае пасвячэнне са згоды Папы
01.08.2015 17:01

На 4 жніўня запланавана біскупскае пасвячэнне 44-гадовага кс. Ёзэфа Чжанг Йінліна, прызначанага біскупам дыяцэзіі Аньянг у правінцыі Хэнань у цэнтральна-ўсходнім Кітаі. Гэта будзе першы такога роду абрад за апошнія тры гады, а таксама падчас цяперашняга пантыфікату і ад часу, калі Святы Пасад і Кітай аднавілі дыялог у чэрвені 2014 г.

 
Хрысціяне Святой Зямлі маюць патрэбу ў пілігрымах
31.07.2015 17:47

Ва ўмовах рэзкага скарачэння колькасці пілігрымаў, якія прыязджаюць на Святую Зямлю, настаяцель мясцовай францішканскай супольнасці і кусташ Святой Зямлі айцец Пьербаціста Піцабала заклікаў хрысціян не пакідаць радзіму Езуса. Святар пераконвае, што месцы, якія наведваюць пілігрымы, з'яўляюцца бяспечнымі.

 
Тысячы хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах Паўночнай Карэі
30.07.2015 16:05

Ад 50 да 70 тыс. хрысціян утрымліваюцца ў канцэнтрацыйных лагерах у Паўночнай Карэі. Такія дадзеныя прыводзяцца ў справаздачы італьянскага аддзялення “Сaritas”. У дакуменце гаворыцца, што хрысціяне з’яўляюцца самай пераследаванай катэгорыяй вернікаў у свеце.

 
У Мексіцы ў працэсію пілігрымаў урэзаўся грузавік. 20 загінулых
30.07.2015 14:51

У выніку здарэння загінулі па меншай меры 20 чалавек, яшчэ каля 30 атрымалі траўмы.

 
Армянская Каталіцкая Царква мае новага Патрыярха
28.07.2015 13:21

Папа Францішак зацвердзіў вынік Сінода Біскупаў Армянскай Каталіцкай Царквы, якія абралі сваім Каталікосам-патрыярхам Рыгора Бедраса XX Габраяна, паведамілі сусветныя СМІ.

 
Дабрачынная акцыя вячэраў, аплачаных загадзя, пройдзе ў Мілане
27.07.2015 17:28

З 1 жніўня міланскае аддзяленне каталіцкай дабрачыннай арганізацыі “Карытас” разам з архідыяцэзіяй і мясцовымі органамі ўлады пачне дабрачынную ініцыятыву “Cena sospesa” (вячэраў, аплачаных загадзя). Мэтай ініцыятывы стане дапамога найбольш бедным сем’ям горада.

 
Адышоў у вечнасць кардынал Уільям Баўм
25.07.2015 16:09

23 ліпеня ва ўзросце 88 гадоў пасля доўгай хваробы адышоў у вечнасць амерыканскі кардынал Уільям Уэйкфілд Баўм, былы прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі і Вялікі пэнітэнцыярый.

 
Спецыяльны гадзіннік будзе адлічваць час да СДМ у Кракаве
23.07.2015 17:18

У нядзелю 26 ліпеня, за год да Сусветнага дня моладзі, пры Марыяцкай базыліцы ў Кракаве (Польшча) будзе прыведзены ў рух спецыяльны гадзіннік, які будзе адлічваць час, што застаўся да міжнароднага моладзевага форуму.

 
Біскупы краін Еўрапейскага саюза: «Еўропа – праект прымірэння, а не раздзяленняў»
23.07.2015 12:29

«Гаворка ідзе не толькі пра еўра, - пішуць біскупы, - але і пра тое, каб ажыццявіць еўрапейскі ідэал, ставячы новыя мэты ў кантэксце абноўленага абавязацельства». «Мэты, пастаўленыя на сёння, - канстатуюць іерархі, - далёкія ад рэалізацыі».

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 Наступная > Апошняя >>

Старонка 70 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.