Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Распачаўся запіс у ХХІV Пешую пілігрымку Баранавічы — Будслаў
Анонсы
29.05.2017 13:24

Пешая пілігрымка з Баранавіч у Будслаў вырушыць ужо 24 раз. Працягвацца яна будзе дзевяць дзён — з 22 па 30 чэрвеня. 1 ліпеня — удзел у галоўных урачыстасцях у Будславе.


Для ўдзелу ў пілігрымцы неабходна:

  • не пазней за 10 чэрвеня паведаміць пробашчу альбо вікарыю сваёй парафіі аб жаданні прыняць удзел
  • зарэгістравацца (праз інтэрнэт або пазваніўшы арганізатарам)
  • добры настрой і сябар (або сяброўка)
  • ружанец, малітоўнік, Біблія
  • медыкаменты (уласная аптэчка), а таксама эластычны бінт, крэм з УФ фільтрамі
  • нешкляны посуд (лыжка, кружка, талерка)
  • заплечнік з рэчамі на адзін дзень шляху
  • галаўны ўбор, дажджавік
  • рэчы і зменны абутак на 9 дзён
  • спальнік, турыстычны дыванок і палатка
  • грошы на вяртанне дадому
  • пілігрымам ва ўзросце да 18 гадоў мець пісьмовы дазвол ад бацькоў, а таксама быць з апекуном (апякун можа несці адказнасць не больш чым за 10 чалавек)
  • для тых, хто не мае 14 гадоў, удзел у пілігрымцы ТОЛЬКІ З БАЦЬКАМІ!


Ахвяраванне за пілігрымку — 30 бел. рублёў з Баранавіч, 20 бел. рублёў з Івянца (арганізатары паведамляюць, што адсутнасць магчымасці скласці ахвяраванне не з’яўляецца перашкодай ісці ў гэтай пілігрымцы).

Арганізатары забяспечваюць пілігрыма, які зарэгістраваўся: харчаваннем, начлегам, суправаджэннем, перавозам рэчаў, медыцынскай апекай, а таксама камплектам пілігрыма (спеўнік, хустка, бэйдж, майка з эмблемай і пашпартам пілігрыма).

Забараняецца:

  • амаральныя паводзіны (распіццё алкагольных напояў, паленне у дарозе, крыўджанне бліжняга, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі)
  • адмаўленне ў дапамозе арганізатарам альбо бліжняму
  • карыстацца мабільным тэлефонам падчас малітваў, канферэнцыі і спеваў
  • пакідаць пілігрымку без дазволу арганізатараў.

За невыкананне правілаў пілігрымкі ўдзельнік адпраўляецца дадому.

Кантактны тэлефон: +375 (29) 709-00-93 кс. Павел
Суполка УКантакце: https://vk.com/club54073674

фМаршрут пілігрыма БАРАНАВІЧЫ-БУДСЛАЎ 2017

Першы дзень, 22 чэрвеня — БАРАНАВІЧЫ-ПАЛАНЭЧКА

  • 07.00 — св. Імша (касцёл Маці Божай Фацімскай)
  • 08.00֫ — выхад
  • 8 км  — Сталовічы («другое» снеданне)
  • 9 км — абед каля скрыжавання
  • 6 км — адпачынак
  • 8 км — Паланэчка (начлег у людзей)

Другі дзень, 23 чэрвеня — ПАЛАНЭЧКА-ЯРЭМІЧЫ

  • 07.30 — св. Імша (касцёл)
  • 08.00 — выхад
  • 6 км — Жухавец (адпачынак)
  • 8 км — калгас (абед)
  • 7 км — прыпынак каля могілак (падвячорак)
  • 3 км — Турэц (прыпынак каля царквы на малітву)
  • 6 км — Ярэмічы (начлег у школе)

Трэці дзень, 24 чэрвеня — ЯРЭМІЧЫ-ДЗЕРАЎНОЕ

  • 07.00 — снеданне / выхад
  • 8,5 км — адпачынак
  • 7 км — св. Імша (+ абед)
  • 7 км — адпачынак «на патэльні»
  • 6 км — Скрошчына (падвячорак)
  • 5 км — Дзераўное (начлег у людзей)

Чацвёрты дзень, 25 чэрвеня — ДЗЕРАЎНОЕ-ІВЯНЕЦ

  • 08.00 — св. Імша (касцёл) / выхад
  • 8 км — «другое» снеданне
  • 8 км — абед
  • 5 км — адпачынак
  • 6 км — Івянец (начлег у людзей)

Пяты дзень, 26 чэрвеня — ІВЯНЕЦ-РАКАЎ

  • 08.00 — св. Імша (касцёл) / выхад
  • 9 км — адпачынак
  • 4 км — Пранікі (абед)
  • 6 км — адпачынак
  • 6 км — Ракаў (начлег у людзей)

Шосты дзень, 27 чэрвеня — РАКАЎ-РАДАШКОВІЧЫ

  • 08.00 — св. Імша (касцёл) / выхад
  • 7 км — адпачынак каля лесу
  • 10 км — абед
  • 6 км — Радашковічы (начлег у школе)

Сёмы дзень, 28 чэрвеня — РАДАШКОВІЧЫ-ІЛЛЯ

  • 06.45 — св. Імша (касцёл) / выхад
  • 11 км — адпачынак
  • 5 км — абед у садзе
  • 5 км — адпачынак
  • 8 км — адпачынак
  • 5 км — Ілля (начлег у школе)

Восьмы дзень, 29 чэрвеня — ІЛЛЯ-ДАЎГІНАВА

  • 07.00 — снеданне ў школе / выхад
  • 12 км — адпачынак і гарбата
  • 8 км — перапынак
  • 2 км — Сцешыцы (св. Імша; абед)
  • 6 км — адпачынак
  • 4 км — Даўгінава (начлег у школе)

Дзявяты дзень, 30 чэрвеня — ДАЎГІНАВА-БУДСЛАЎ

  • 08.00 — снеданне / выхад
  • 6 км — адпачынак
  • 6 км — «Горка прабачэння»
  • 1 км — абед
  • 7 км — БУДСЛАЎ (касцёл; палатачны гарадок)

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.