Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» ладзіць прагляд фільма «Юзаф з Назарэта»
Анонсы
14.12.2016 17:04

18 снежня ў 19.00 у мінскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыйскі праезд, 1) пройдзе паказ iтальянскага фiльма «Юзаф з Назарэта». Сустрэча ў перадсвяточныя днi адбудзецца ў межах цыкла «Сапраўдныя дзецi Божыя».

Аўтары кiнастужкi, прадстаўляючы падзеi Божага Нараджэння, акцэнтуюць увагу на асобе святога Юзафа, які ў Святым Пісанні праходзіць ціхай постаццю. Праз гульню акцёра рэжысёр спрабуе паказаць перажываннi i пачуццi мужчыны, якога Бог паклікаў стаць апорай Марыі і апекуном Езуса, а таксама браць удзел у падрыхтоўцы іх да большага.


Пасля прагляду фільма пройдзе святочная сустрэча і абмеркаванне стужкі.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.