Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Віцебску пройдзе XIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя
Анонсы
23.01.2017 12:25

Віцебская дыяцэзія супольна з кіраўніцтвам аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэтам і аддзелам па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Віцебскага аблвыканкама праводзіць XIII Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Праблемы медыцынскай этыкі ў сучасным свеце».

Форум запланаваны на 8–9 чэрвеня 2017 года ў Віцебску.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі і студэнты ўніверсітэтаў, каледжаў, а таксама хрысціяне, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці, і педагогі, зацікаўленыя дадзенай тэмай.

Асноўныя тэмы канферэнцыі:

  • сучасныя пытанні анкалогіі
  • праблемы транспланталогіі
  • біяэтыка ў сучаснай медыцыне
  • прафілактыка алкагалізму і наркаманіі ў сучасных умовах
  • «культура жыцця» супраць «культуры смерці» — духоўныя аспекты барацьбы з абортамі і эўтаназіяй
  • сучасная фармакатэрапія і паляпшэнне якасці жыцця хворага чалавека
  • навука і духоўнасць супраць ВІЧ/СНІДу
  • прафілактыка і лячэнне туберкулёзу ў сучасных умовах
  • пытанні педыятрыі.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 31 студзеня 2017 года на электронную пошту: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Анонсы

28.03 06:56Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі пройдуць у Навагрудку (+праграма, умовы ўдзелу)
27.03 09:59З Магілёва ў Вільнюс арганізоўваюць пілігрымку на ўрачыстасць беатыфікацыі арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса
24.03 16:26У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03 12:02Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
24.03 11:19У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
23.03 10:02Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
21.03 15:57У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
16.03 10:32Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі
15.03 13:29Моладзевае чуванне ў Мінску будзе прысвечана фацімскім аб’яўленням
14.03 16:10Семінар, прысвечаны фацімскім аб’яўленням, пройдзе 8 красавіка ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах