Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Праграма святкавання ўрачыстасцяў у санктуарыі ў Тракелях
Анонсы
08.07.2016 14:50
8-9 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі — Каралевы сем’яў у Тракелях — пройдуць штогадовыя ўрачыстасці, якія сёлета будуць прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і біскупскага служэння яе ардынарыя Аляксандра Кашкевіча.

Праграма:

8 ліпеня

Прывітанне пілігрымаў
  • 21.00 – Марыйны апэль,
    канферэнцыя на тэму юбілею 25-годдзя Касцёла на Гродзеншчыне
  • 22.30 – эўхарыстычная адарацыя з нагоды 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі
    (з удзелам святароў, манахінь, сем’яў, моладзі і дзяцей)
  • 23.30 – падрыхтоўка да святой Імшы.
  • 24.00 – святая Імша і працэсія з абразом Маці Божай Тракельскай

9 ліпеня
  • 02.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (праводзяць вернікі з Радунскага дэканата)
  • 03.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці з разважаннямі (праводзяць вернікі з Лідскага дэканата)
  • 04.00 – песні хвалы для моладзі (адказныя — моладзевы гурт OPEN)
  • 05.00 – традыцыйныя спевы
  • 06.00 – спеў гадзінак у гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 07.00 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 07.30 – святая Імша (з удзелам святароў-юбіляраў і новапрэзбітэраў)
  • 09.00 – прэзентацыя дзейнасці дыяцэзіяльнага санктуарыя ў Тракелях (уручэнне ўзнагарод дабрачынцам і кіраўнікам пілігрымак)
  • 09.30 – падрыхтоўка да святой Імшы
  • 10.00 – святая Імша, Акт падзякі за юбілей дыяцэзіі і Акт аддання ў апеку Найсвяцейшай Панне Марыі

(IL)






 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.