Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Айцы піяры распачынаюць малітоўную акцыю «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў»
Анонсы
25.05.2016 14:38

Айцы піяры — манаская супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам. Гэты ордэн мае дзейсны характар, г. зн. яго галоўнай мэтай з’яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей і моладзі.

Зараз у выпуснікоў пачынаецца адзін з самых галоўных этапаў іх жыцця – выбар жыццёвага шляху і ўваходжанне ў дарослае жыццё, якому будуць папярэднічаць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэставанне. Айцы піяры ў гэтыя складаныя хвіліны не хочуць пакінуць выпускнікоў адных, таму прапануюць ім далучыцца да малітоўнай акцыі «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў».

На працягу ўсіх дзён, падчас якіх выпускнікі будуць здаваць экзамены, за іх будуць маліцца айцы піяры і ўсе, хто пажадае да іх далучыцца. Гэта будзе адбывацца наступным чынам. З 1 па 28 чэрвеня пасля святой Імшы а 19-й гадзіне, падчас чэрвеньскага набажэнства, у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) будзе праходзіць дадатковае набажэнства да Божай Міласэрнасці, злучанае з малітвай да Духа Святога, з просьбай аб тым, каб выпускнікі добра здалі экзамены і напісалі тэсты, а таксама аб добрым выбары жыццёвага шляху.

Тым, хто не зможа трапіць у Шчучын на малітву, гэта можна будзе зрабіць індывідуальна, напрыклад, у сябе дома.

Каб далучыцца да акцыі «Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў», трэба выслаць на старонку vk.com/vitalisluka або на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript сваё імя і прозвішча, а таксама назву свайго горада, з дадаткам Духоўнае “ўсынаўленне” выпускнікоў. Кожнаму, хто далучыцца да гэтай акцыі, будзе выслана пацвярджэнне, што яго ўзялі пад сваю духоўную апеку. Запісвацца можна да 31 мая.

Таксама 1 чэрвеня ў 19.00 у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбудзецца святая Імша за ўсіх выпускнікоў з нагоды распачацця «Духоўнага “ўсынаўлення” выпускнікоў».

Айцы піяры запрашаюць усіх, каму не абыякавы лёс выпускнікоў, далучыцца да малітвы. Зрабіць гэта можна сваёй прысутнасцю на набажэнствах у Шчучыне або індывідуальна дома ці ў сваім парафіяльным касцёле. Асаблівым чынам гэтая прапанова скіравана да ўсіх настаўнікаў і бацькоў выпускнікоў.

Тым, хто пажадаў узяць малітоўную адказнасць за справу «Духоўнага “ўсынаўлення” выпускнікоў», просьба паведаміць аб гэтым, выслаўшы на старонку vk.com/vitalisluka або на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript сваё імя і прозвішча, а таксама назву свайго горада, з дадаткам Далучаюся да малітвы за выпускнікоў. Гэтыя асобы атрымаюць малітвы, якія будуць выкарыстоўвацца падчас набажэнства за выпускнікоў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.