Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
26 красавіка ў Мінску і Магілёве памоляцца за ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
Анонсы
26.04.2016 11:33

З нагоды 30-й гадавіны аварыі на ЧАЭС 26 красавіка ў Мінску і Магілёве пройдуць святыя Імшы ў інтэнцыі ахвяр Чарнобыльскай катастрофы. Пачатак у 18.30.

У мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава у інтэнцыі ахвяр катастрофы на ЧАЭС памоліцца дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.