Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
5-6 сакавіка ў магілёўскай катэдры пройдзе чуванне моладзі і 24-гадзінная адарацыя (+праграма)
Анонсы
01.03.2016 13:57

Ініцыятыва такой адарацыі ў Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці належыць Папу Францішку.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пачнецца 5 сакавіка ў 9.00 і завершыцца 6 сакавіка ў 9.00. Адарацыя будзе праходзіць у бакавой капліцы Маці Божай Бялыніцкай.

Розныя рухі і супольнасці, а таксама паасобныя парафіі ўсяго Магілёўскага рэгіёну ўжо падзялілі паміж сабой час чування перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам такім чынам, каб Езус быў адараваны на працягу дня і ночы.

Чуванне моладзі пачнецца 5 сакавіка ў 12.00. Тэмай сёлетняга чування для ўсёй архідыяцэзіі сталі словы са Святога Пісання «Міласэрнасці хачу, а не ахвяры» (Мц 9, 13).

Праграма чування:

  • 12:00 — рэгiстрацыя ўдзельнікаў (адказны — кс. Віталій Драздоўскі)
  • 13:00 — святая Імша для моладзі (галоўны цэлебрант — дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB)
  • 14:00 — адарацыя (адказная — моладзь парафіі Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ў Бабруйску)
  • 15:00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці (адказная — моладзь і дарослыя з Бабруйска)
  • 15:30 — сцэнка (рыхтуе моладзь магілёўскай катэдры)
  • 16:00 — святы Ружанец (праводзяць моладзь парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Магілёве і айцы кларытыне);
  • 17:30 — Крыжовы шлях (праводзіць моладзь парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла ў Чавусах)
  • 18:30 — святая Iмша з рэкалекцыйнай навукай пад кіраўніцтвам кс. Чэслава Паўлюкевіча

Да ўдзелу запрашаецца моладзь Магілёўшчыны і ўсе жадаючыя.


(LSh),(АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.