Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі на тэму «Разважанні аб добрай смерці» пройдуць 13-14 лютага ў мінскім араторыі |
Анонсы |
11.02.2016 15:40 |
13-14 лютага ў мінскім салезіянскім араторыі імя св. Яна Боско (вул. Пляханава, 28/1) адбудуцца рэкалекцыі «Разважанні аб добрай смерці» для моладзі. Рэкалекцыі дазволяць засяродзіцца на духоўным жыцці і зрабіць некалькі крокаў у падрыхтоўцы да плённага перажывання Вялікага посту. Удзельнікі будуць разам разважаць над Божым словам, працаваць у групах, перажыць адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, прыступіць да сакрамэнту паяднання. Пачатак рэкалекцый 13 лютага а 17-й гадзіне. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 16 гадоў. Пры сабе трэба мець карымат, спальны мяшок, цёплае адзенне, блакнот, ручку. Запісацца і атрымаць больш інфармацыі можна па тэлефонах: +375(29) 691 02 22 кс. Іван Огар SDB, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.